Выйшаў «Беларускі праваслаўны каляндар» на 2016 год
8 декабря 2015У календары працягваецца публікацыя прадмоў Францыска Скарыны да кніг Бібліі на сучаснай беларускай мове. На гэты раз увазе чытачоў прапануюцца прадмовы да гістарычных кніг Бібліі — кніг Іісуса Навіна, Судзяў Ізраілевых, кнігі Руфі, да чатырох кніг Царстваў, кніг Юдзіфі і Эсфіры.