26 сентября 2017
8 кастрычніка на тэрыторыі храма свяціцеля Мікалая Японскага ў Мінску адбудзецца «Экалагічны фэст», арганізаваны сумесна з Цэнтрам экалагічных рашэнняў пры падтрымцы Мінскага аддзялення «Аховы птушак Бацькаўшчыны» і Цэнтра экалагічнага выхавання і развіцця.
Фестываль будзе доўжыцца з 12.00 да 18.00 гадзін.
У праграме - вялікі святочны канцэрт, майстар-класы, смачная хатняя ежа, шоў мыльных бурбалак, забаўляльная праграма для дзяцей з клоўнамі, пляцоўка для назірання за птушкамі, экскурсія па экасцежцы.