3 февраля 2019
Моладзевае брацтва ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі пры мінскім прыходзе ў гонар абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» правяло 24 студзеня вечар ушанавання памяці свяйго нябеснага заступніка.
Як вядома, 24 снежня Царква святкуе памяць свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі. Таму маладыя людзі на чале з духаўніком брацтва протаіерэем Аляксандрам Проніным узгадалі асноўныя моманты жыцця і духоўнага подзвігу айца Уладзіміра. Таксама айцец Аляксандр зачытаў пісьмовыя сведкі людзей, якія ўжывую бачылі айца Уладзіміра Хіраску.
У госці да братчыкаў завітаў нават і сам айцец настаяцель прыхода іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» - протаіерэй Ігар Карасцялёў.