Святые и Святыни

Публикации

Кіраўнік інфармацыйнага аддзела Мінскай епархіі выступіў на курсах «Мова Нанова»

Кіраўнік інфармацыйнага аддзела Мінскай епархіі выступіў на курсах «Мова Нанова»

18 октября 2018

На чарговых занятках курсаў «Мова Нанова» па запрашэнню Глеба Лабадзенкі выступіў з прэзентацыяй кіраўнік інфармацыйнага аддзела Мінскай праваслаўнай епархіі айцец Яўген Грамыка. Святар, які служыць у храме Святога Мікалая ў Шабанах, звяртаўся да аўдыторыі і адказваў на пытанні па-беларуску.

Ён распавёў аб гісторыі распаўсюджвання хрысціянства на беларускіх землях, аб першых праваслаўных кафедрах, заснаваных ў Полацку ў 992 годзе і Тураве ў 1005 годзе, аб дзейнасці Спаса-Праабражэнскага манастыра ў Полацку, аб служэнні Еўфрасінні Полацкай і Кірыла Тураўскага.

Святар паведаміў кароткія звесткі аб 15 Памесных Цэрквах, якія існуюць па ўсім свеце, распавёў аб дзейнасці Беларускага Экзархату Праваслаўнай Царквы, нагадаў аб асноўных праваслаўных святах і сімвалах.

Асноўныя пытанні да святара тычыліся ўжывання беларускай мовы ў набажэнствах у праваслаўных храмах. Айцец Яўген засведчыў пра існаванне многіх прыходаў на тэрыторыі краіны, дзе служыцца беларускамоўная Літургія, у прыватнасці, у гродзенскай Каложскай царкве, у мінскім Свята-Петра-Паўлаўскім саборы, у царкве ў Ратамцы і многіх іншых.

Святар нярэдка выступае на тэлебачанні ў праграме «Добрай раніцы, Беларусь» і стварае вельмі прыязны імідж сучаснага прадстаўніка Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Э. Дзвінская, фота аўтара

Krynica.info/be / Pravminsk.by