2 мая 2023
Дарагія сябры, шаноўнае спадарства!
Брацтва свв. Віленскіх мучанікаў шчыра запрашае вас у нядзелю 14 мая далучыцца да Брацкай сустрэчы "Успаміны Бацькаўшчыны" -- памяці славутага народнага майстра, лаўрэата прэміі "За духоўнае адраджэнне" Міколы Тарасюка (дзень народзінаў будзе 8 мая).
Сустрэча пачнецца а 10 гадзіне раніцы ў брацкім доме "Кінанія" (Калодзішчы, вул. Астрожскага 4) з богаслужэння на беларускай мове.

Потым нас чакае прэзентацыя і расповед пра Міколу Тарасюка з удзелам Ларысы і Аляксандра Быцко, якія адмыслова прыедуць да нас у гэты дзень.
Будзем разважаць разам пра ўзаемадзеянне царкоўнай і народнай культуры, дзяліцца сваімі ўражаннямі ад наведвання вёскі Стойлы і асабістай сустрэчы з Міколам Тарасюком.
Удзельнікаў чакае культурная праграма і пачастункі.
Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія/Pravminsk.by