Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на май
10 мая 2019Прадстаўляем расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на май 2019 года.
Сачыць за зменамі ў бягучым раскладзе можна на старонцы liturgy.churchby.info або ў сацыяльных сетках facebook.com/groups/orthodox.liturgy.bel/ і vk.com/orthodox_liturgy_bel.
Мінск
10 мая, пятніца
9:00 – царква св. мучаніцы Таццяны, вул. Русіянава, 50 (Уручча)
https://vk.com/sttatianaby, https://www.facebook.com/sttatianaby/
11 мая, субота – памяць свяціцеля Кірыла Тураўскага (1183)
7:30 (8:00) – сабор святых Пятра і Паўла, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. «Няміга»)
http://sppsobor.by/raspisanie-bogosluzhenij
12 маяя – Нядзеля 3-я пасля Пасхі, святых жанчын-міраносіц
8:30 (9:00) – царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай, вул. Янкоўскага, 2 (Сухарава) https://www.facebook.com/church.suharava/, http://arhangelhram.by/bogosluzhenie
17 мая, пятніца – памяць дабравернага Барыса, князя Тураўскага і Пінскага (ХІІ ст)
9:00 – царква св. мучаніцы Таццяны, Русіянава, 50 (Уручча)
https://vk.com/sttatianaby, https://www.facebook.com/sttatianaby/
18 мая, субота – іконы Божае Маці Ружанскай
7:30 (8:00) – сабор святых Пятра і Паўла, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. «Няміга»)
http://sppsobor.by/raspisanie-bogosluzhenij
24 мая, пятніца – памяць роўнаапостальных Мяфодзія (885) і Кірыла (869), настаўнікаў Славянскіх
9:00 – царква св. мучаніцы Таццяны, Русіянава, 50 (Уручча)
https://vk.com/sttatianaby, https://www.facebook.com/sttatianaby/
25 мая, субота – памяць Сабора навамучанікаў, якія ў Бутаве прынялі пакуты
7:30 (8:00) – сабор святых Пятра і Паўла, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. «Няміга»)
http://sppsobor.by/raspisanie-bogosluzhenij
26 мая – Нядзеля 5-я пасля Пасхі, пра самаранку; Каложскай іконы Божай Маці
10:40 – царква свяціцеля Кірыла Тураўскага (пры Мінскай духоўнай акадэміі), вул. Кірыла і Мяфодзія 7/1 (ст.м. «Няміга»)
http://minda.by/расписание-богослужения/
31 мая, пятніца – памяць святых айцоў сямі Усяленскіх Сабораў; памяць праведнага Іаана Кармянскага
9:00 – царква св. мучаніцы Таццяны, Русіянава, 50 (Уручча)
https://vk.com/sttatianaby, https://www.facebook.com/sttatianaby/
Мінская вобласць
12 мая – Нядзеля 3-я пасля Пасхі, святых жанчын-міраносіц
7:00 – Кафедральны сабор Праабражэння Гасподняга (г. Заслаўе, Мінскі р/н)
https://vk.com/zaslavl_hram, https://www.facebook.com/groups/zaslavlsobor
19 мая – Нядзеля 4-я пасля Пасхі, пра паралізаванага
9:00 – царква прападобнай Еўфрасінні Полацкай, пл.Свабоды,3 (г.п. Івянец, Валожынскі р/н)
Гродна
11 мая, субота – памяць свяціцеля Кірыла Тураўскага (1183)
9.00 – царква святых Барыса і Глеба, вул. Каложа,6
http://kalozha.by/be/kalozha/rasklad-bogasluzhennyau
18 мая, субота – іконы Божае Маці Ружанскай
9.00 – царква святых Барыса і Глеба, вул. Каложа,6
http://kalozha.by/be/kalozha/rasklad-bogasluzhennyau
19 мая – Нядзеля 4-я пасля Пасхі, пра паралізаванага
9:00 – царква Сабора беларускіх святых (верхні храм), праспект Янкі Купалы, 90
(кожную 3-ю нядзелю месяца) http://svbs.by/church/raspisanie
25 мая, субота – памяць Сабора навамучанікаў, якія ў Бутаве прынялі пакуты
9.00 – царква святых Барыса і Глеба, вул. Каложа,6
http://kalozha.by/be/kalozha/rasklad-bogasluzhennyau
26 мая – Нядзеля 5-я пасля Пасхі, пра самаранку; Каложскай іконы Божай Маці
9:00 – царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай (прыход прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага), вуліца Дамейкі, 7 (кожную 3-ю нядзелю месяца)
http://grodno-orthodox.by/cases/timetable.html
10:00 – царква свяціцеля Кірыла Тураўскага, вул. Перамогі, 5
_____________
Упэўнена можна сказаць, што ўва ўсіх абазначаных храмах звычайна не адмовяць у беларускамоўных заручынах, вянчанні, хрышчэнні, паніхідзе або адпяванні і іншых трэбных службах.
Калі ёсць жаданне ці неабходнасць у правядзенні трэбы на беларускай мове ў вашым храме – спрабуйце, пытайцеся ў святароў. Кожны праваслаўны вернік можа паўплываць на колькасць беларускамоўных службаў у сваім храме.
Таксама ў царкве ў гонар прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай (г.п. Івянец Валожынскага раёна) штопятніцы а 17-й гадзіне чытаецца Акафіст прападобнай Еўфрасінні на беларускай мове.
У Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінска штосерадв з 17.00 да 18.00 на беларускай мове чытаецца Акафіст Віленскім мучанікам Антонію, Іаану і Яўстафію, акрамя таго, штогадова малітоўна памінаюцца вядомыя дзеячы беларускай культуры ў дні іх памяці:
Дабраверны князь Канстанцін Васілі Астрожскі (26 лютага)
Протапрасвітар Віталь Баравой (7 красавіка)
Ларыса Геніюш (7 красавіка)
Максім Багдановіч (25 мая)
(Падрабязней – на сайце сабора: http://sppsobor.by/bractva/vilna/belservice/431).