Прывітальнае слова мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі удзельнікам XXVIII навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў»

01 сентября 2021

top.jpg

 

 

 

 

 

 

 

Прывітальнае слова

Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага ВЕНІЯМІНА,

Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

ўдзельнікам XXVIII навукова-асветніцкай

экспедыцыі «Дарога да святыняў»

 

Шаноўныя ўдзельнікі экспедыцыі!

Дарагія браты і сёстры!

 

Сардэчна вітаю вас – удзельнікаў традыцыйнай XXVIII навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў»!

3 пачуццём вялікай духоўнай радасці мы сабраліся ў Свята-Духава кафедральным саборы, каб у сумеснай малітве прасіць Божай дапамогі ў асветніцкім падарожжы і паспяховага ажыццяўлення паломніцтва да святыняў.

Асабліва сімвалічны дэвіз экспедыцыі: «Адзінствам і любоўю ўратуемся» (прп. Сергій Раданежскі) у год Адзінства ў Беларусі. «Дарога да святыняў» праз сваю дзейнасць яднае людзей, нясе святло міру і згоды, навучае любві да усяго наваколля. Як і штогод асноўнымі тэмамі выступленняў будуць усталяванне згоды, узаемапаразумення і узаемапавагі.

У бягучым годзе мы адзначаем 800-годдзе ад нараджэння вялікага палкаводца Аляксандра Яраславіча Неўскага. Асоба Святога благавернага князя і яго роля ў гісторыі каштоўна не толькі яго дасягненнямі як палкаводца, дыпламата і грамадскага дзеяча, але святасцю жыцця, ахвярным служэннем Праваслаўю і Айчыне.

Перад Вамі адказная місія – пранесці Благадатны агонь ад Гроба Гасподняга праз Баранавіцкі, Ганцавіцкі, Лунінецкі, Салігорскі і Уздзенскі раёны. I не меней важная місіянерская задача несці духоўную асвету, каб асвяціць беларускія гарады і вёскі ды напоўніць сэрцы людзей цяплом і міласэрнасцю.

Трэба адзначыць, што мерапрыемствы экспедыцыі прыцягнуць увагу грамадства і дапамогуць асэнсаваць важнасць далучэння маладога пакалення да духоунай і культурнай спадчыны. Традыцыйна вас чакае цікавая і насычаная праграма, падчас ажыццяўлення якой будуць узняты і абмеркаваны шматлікія важныя для Царквы і грамадства тэмы.

Усім удзельнікам жадаю змястоўнай і плённай працы. У малітве заклікаю Божае благаславенне на ўсіх вас, на ваш подзвіг паломніцтва і вашу асветніцкую місію.

  

+ ВЕНІЯМІН,

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

1 верасня 2021 г., Мінск

 

События

архив

ПнВтСрЧтПтСбВс
30 31 1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 1 2 3