Прапануем для азнаямлення сцэнарны план навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў»

31 августа 2017

top.jpgНавукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» нарадзілася ў Беларусі адначасова з Днём пісьменства ў 1994 годзе. У ёй бярэ ўдзел творчая і навуковая інтэлігенцыя краіны: пісьменнікі, мастакі, музыканты, навукоўцы. Традыцыйна экспедыцыя пачынаецца ў Мінску, у Свята-Духавым кафедральным саборы, дзе захоўваецца Благадатны агонь ад Гроба Гасподняга, а далейшы маршрут вызначаецца ў залежнасці ад сталіцы Дня пісьменства. Сёлета канчатковы пункт назначэння — Полацк.

У гэтым годзе экспедыцыя будзе праходзіць пад духоўным кіраўніцтвам епіскапа Барысаўскага і Мар’інагорскага Веніяміна з 30 жніўня па 3 верасня. Па словах Аляксандра Лапаты-Загорскага, аднаго з кіраўнікоў царкоўна-свецкага праекта «Дарога да святыняў», сёлета плануецца наведаць 11 населеных пунктаў, сярод якіх Астравец, Бягомль, Докшыцы, Лепель, Ушачы і іншыя.

Агульная працягласць маршруту – 1100 км.

Маршрут пралягае па тэрыторыі Мінскай (Мінск), Пінскай (Святое Поле), Гродзенскай (Радунь, Воранава), Лідскай (Астравец), Полацкай (Докшыцы, Бягомль, Ушачы, Полацк) і Віцебскай (Лепель) епархій.

На маршруце экспедыцыі з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга асвячаюцца помнікі славы і мужнасці нашага народа, каля магільных пахаванняў загінуўшых ваяроў папярэдніх войнаў служацца памінальныя ліціі. Як і ў час папярэдніх экспедыцый праходзяць сустрэчы з жыхарамі наведваемых вёсак, пасёлкаў, гарадоў, з насельнікамі абіцеляў, з прыхаджанамі храмаў.

Паўсюль у Сады малітвы пад дрэвы падсыпаецца асвечаная зямля з усіх мясцін папярэдніх маршрутаў экспедыцыі і сёлетняга, дваццаць чацвертага.

Запланавана правядзенне 5 канферэнцый, у школах пройдуць урокі беларускага пісьменства; у кожным з населеных пунктаў, якія наведае экспедыцыя, будуць арганізаваны творчыя вечары; мабільныя групы ўдзельнікаў «Дарогі да святыняў» будуць праводзіць духоўна-асветніцкія сустрэчы ў працоўных калектывах, бальніцах, дзіцячых дамах і дамах састарэлых.

Сцэнарны план XXIV Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга

Тэрмін правядзення: 30 жніўня – 3 верасня 2017 года

Маршрут экспедыцыі:

Мінск, Свята-Духаў кафедральны сабор – Святое Поле каля в. Загор’е Сталавіцкага сельсавета Баранавіцкага раёна – г. п. Радунь (Воранаўскі раён) – г. п. Воранава – г. Астравец – г. п. Варапаева (Пастаўскі раён) – г. Докшыцы – г. п. Бягомль (Докшыцкі раён) — г. Лепель — г. п. Ушачы – г. Полацк Віцебскай вобласці, сталіца ХХІV Дня беларускага пісьменства.

30 жніўня, серада

Мінск, Свята-Духаў кафедральны сабор (07.00 – 08.00)

дарога да Святога Поля (Баранавіцкі раён); адлегласць 140 км, час у дарозе – 08.00 – 10.00)

Праграма на Святым Полі (10.00 – 12.00)

Абед (12.00 – 13.00)

Дарога да г. п. Радунь (адлегласць 150 км, час у дарозе – 13.00 – 16.00)

г.п. Радунь (Воранаўскі раён, насельніцтва – 2350). Хрэсны ход да храма Св. прп. Еўфрасінні Полацкай (вул. Чырвонаармейская, год пабудовы — 2015), малебен. Насаджаецца Сад малітвы; творчыя і навукова-асветніцкія сустрэчы ў вызначаных аўдыторыях (16.00 – 19.00)

Дарога ад г.п. Радунь (Воранаўскі раён) да г.п. Воранава (адлегласць 30 км, час у дарозе – 19.00 – 19.30)

г.п. Воранава (6450 жыхароў, у раёне – 26 300), хрэсны ход да храма Св. Аляксандра Неўскага (вул. Веснавая, 45; год пабудовы – 2000), малебен; насаджаецца Сад малітвы; духоўна-асветніцкія сустрэчы ва ўстановах, вызначаных для наведвання экспедыцыяй; творчы вечар, арганізаваны сумесна ўдзельнікамі экспедыцыі і мясцовымі выканаўцамі. Вячэра. Начлег.

31 жніўня, чацвер

Снеданне (07.00 – 08.00)

Удзельнікі экспедыцыі выступаюць на ўрачыстых лінейках у навучальных установах г.п. Воранава і Воранаўскага раёна – 09.00 – 10.30)

Духоўна-асветніцкая канферэнцыя «Дарога да святыняў: Воранаўскі раён» – 09.00 – 10.30

Пераезд у г. Астравец (адлегласць 110 км, час у дарозе 10.30 – 12.00)

г. Астравец (9570 жыхароў). Хрэсны ход да храма ў імя свв. ап. Пятра і Паўла (вул. Савецкая, 37, год пабудовы – 1999), малебен; духоўна-асветніцкія сустрэчы ва ўстановах, вызначаных для наведвання экспедыцыяй; садзіцца Сад малітвы (12.00 – 14.30)

Навукова-асветніцкая канферэнцыя «Дарога да святыняў: Астравецкі раён» – (13.00 – 14.30)

Абед (14.30 – 15.30)

Дарога ад Астраўца да г.п. Варапаева (Пастаўскі раён), адлегласць 120 км, час у дарозе – 15.30 – 17.30)

г.п. Варапаева (2570 жыхароў). Хрэсны ход да Свята-Уваскрасенскай царквы (зав. Ленінскі, 1а; пачатак ХХ ст.), малебен; садзіцца Сад малітвы; духоўна-асветніцкія сустрэчы ў вызначаных для наведвання экспедыцыяй аўдыторыях (17.30 – 19.30)

Дарога да г. Докшыцы (адлегласць 70 км, час у дарозе – 19.30 – 20.30)

Урачыстая сустрэча экспедыцыі на тэрыторыі Докшыцкага раёна адбываецца ў в. Порплішча (650 жыхароў), каля Спаса-Праабражэнскай царквы (1627).

г. Докшыцы (6 900 жыхароў, у Докшыцкім раёне – 23 500 жыхароў; хрэсны ход да храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы (вул. Ленінская; год пабудовы – 1903). Малебен, садзіцца Сад малітвы. Духоўна-асветніцкія сустрэчы ў вызначаных для наведвання экспедыцыяй аўдыторыях. Вячэра. Начлег.

1 верасня, пятніца

Снеданне (07.00 – 08.00)

Урокі ў гарадскіх школах і школах Докшыцкага раёна (08.30 – 10.00)

Навукова-асветніцкая канферэнцыя «Дарога да Святыняў: Докшыцкі раён»; духоўна-асветніцкія сустрэчы ў вызначаных для наведвання Экспедыцыяй аўдыторыях (10.00 – 12.00)

Дарога ад Докшыц да г.п. Бягомля (адлегласць 30 км, час у дарозе – 12.00 – 12.30)

г.п. Бягомль (Докшыцкі раён, 2 600 жыхароў) – хрэсны ход да храма ў імя Св. роўнаап. Марыі Магдаліны (вул. Кастрычніцкая, 1; год пабудовы — 1876), малебен; садзіцца Сад малітвы; духоўна-асветніцкія сустрэчы ў вызначаных для наведвання экспедыцыяй аўдыторыях (12.30-15.00)

Абед (15.00 – 16.00)

Дарога ад Бягомля да Лепеля (адлегласць 60 км, час у дарозе – 16.00 – 17.30).

г. Лепель (17 700 жыхароў; у раёне – 33 200 жыхароў). Хрэсны ход да храма Ражджаства Хрыстовага (вул. Будзённага, 7, год пабудовы – 2001), малебен; наведваюцца іншыя храмы горада. Духоўна-асветніцкія сустрэчы ў вызначаных для наведвання экспедыцыяй аўдыторыях; творчы вечар, арганізаваны сумесна ўдзельнікамі экспедыцыі і мясцовымі выканаўцамі; садзіцца Сад малітвы. Вячэра. Начлег. 

2 верасня, субота

Снеданне (07.00 – 08.00)

Работа ў школах горада (2 сярэднія школы і гімназія), у іншых навучальных установах горада і раёна (09.00 – 10.00)

Духоўна-асветніцкая канферэнцыя «Дарога да Святыняў: Лепельскі раён»; духоўна-асветніцкія сустрэчы ў вызначаных для наведвання экспедыцыяй аўдыторыях (10.30 – 12.30)

Дарога ад Лепеля да г. Ушачы (адлегласць 50 км, час у дарозе 12.30 – 13.30)

г. Ушачы (6 тысяч жыхароў; у раёне – 13 800 жыхароў)

Абед – 13.30 – 14.30

Мітынг на плошчы, супольны хрэсны ход да храма Св. мучаніц Мінадоры, Німфадоры, Мітрадоры (вул. Савецкая, 9), малебен; садзіцца Сад малітвы. Духоўна-асветніцкія сустрэчы ў вызначаных для наведвання экспедыцыяй аўдыторыях. Навукова-асветніцкая канферэнцыя «Дарога да Святыняў: Ушацкі раён» (14.30 – 17.00)

Дарога ад Ушач да Полацка (адлегласць 50 км, час у дарозе – 17.00 – 18.00)

Экспедыцыя прыбывае (17.30) да сабора Пакрова Прасвятой Багародзіцы (пр. Францыска Скарыны, 48, год заснавання – 1781, год пабудовы – 2004), адбываецца хрэсны ход да Богаяўленскага сабора (вул. Ніжне-Пакроўская, 24, год пабудовы – 1777). Пасля завяршэння службы ў ім, у 21.30, пачынаецца хрэсны ход да Свята-Еўфрасіньеўскага манастыра (вул. Еўфрасінні Полацкай, 89), малебен.

Духоўна-асветніцкія сустрэчы ў вызначаных для наведвання экспедыцыяй аўдыторыях. Вячэра. Начлег.

3 верасня, нядзеля

Снеданне (07.00 – 08.00)

Пасадка ў сталіцы 23-га Дня беларускага пісьменства Саду малітвы ў гонар гэтага дзяржаўнага свята і яго арганічнай часткі – 24-й Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў» з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга

Бажэственная літургія

Абед

Удзел экспедыцыі ў свяце Дня беларускага пісьменства

Перадача Незгасальнай Лампады Духоўнасці

Ад’езд у Мінск.

Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ / Pravminsk.by 

События

архив

ПнВтСрЧтПтСбВс
31 1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31 1 2 3