Пешаходная экскурсія «Мінскія навамучанікі: горад подзвігаў 1920-50-х гадоў» пройдзе 29 кастрычніка

27 октября 2017

top.jpgПраваслаўная царква, насычаная ўладай і заможнасцю, пасля рэвалюцыі апынулася ў стане жабрака і маргінала – і гэтым стала вельмі падобнай да свайго Заснавальніка, Хрыста. Мінскія святары – падвяргаліся жорсткаму ўціску і пераследу; царкоўная маёмасць станавілася дзяржаўнай або распрадавалася за мяжу; храмы – зачыняліся, руйнаваліся, ператвараліся ў гаспадарчыя аб’екты. Адносіны камуністычнага ўрада і царкоўнай іерархіі рабіліся ўсё больш напружанымі. Выхад з сітуацыі – вузкая цярністая сцежка – ужо ззяў перад тымі, хто вырашыў ісці да канца… Іх лікі сёння – на царкоўных абразах, іх імёны – шэпчуць у малітвах. Зняважаныя пры жыцці, яны былі кананізаваны царквой у наш час.

У знакавы дзень, калі восемдзесят год таму ў Курапатах быў расстраляны цвет беларускай творчай інтэлігенцыі, мы пройдземся па мінскіх слядах святароў і царкоўных дзеячаў з падобным лёсам, але пачнём ад іх бесклапотных юнацкіх гадоў, вучобы ў царкоўнай семінарыі… запрашаем усіх цікаўных!

Кошт экскурсіі: 8 руб. папярэдне, 10 руб. на месцы.

запіс у групу:

+375297040018, +375297978744

vk.com/minskmartyrs / sobor.byPravminsk.by 

События

архив

ПнВтСрЧтПтСбВс
25 26 27 28 29 30 1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31 1 2 3 4 5