Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія пры Свята-Петра-Паўлаўскім саборы г. Мінска запрашае на сустрэчу памяці славутага народнага майстра, лаўрэата прэміі "За духоўнае адраджэнне" Міколы Тарасюка

02 мая 2023

изображение_viber_2023-05-01_12-30-25-4...Дарагія сябры, шаноўнае спадарства!

Брацтва свв. Віленскіх мучанікаў шчыра запрашае вас у нядзелю 14 мая далучыцца да Брацкай сустрэчы  "Успаміны Бацькаўшчыны" -- памяці славутага народнага майстра, лаўрэата прэміі "За духоўнае адраджэнне" Міколы Тарасюка (дзень народзінаў будзе 8 мая).

Сустрэча пачнецца а 10 гадзіне раніцы ў брацкім доме "Кінанія" (Калодзішчы, вул. Астрожскага 4) з богаслужэння на беларускай мове.

Потым нас чакае прэзентацыя і расповед пра Міколу Тарасюка з удзелам Ларысы і Аляксандра  Быцко, якія адмыслова прыедуць да нас у гэты дзень. изображение_viber_2023-05-01_12-30-25-5...

Будзем разважаць разам пра ўзаемадзеянне царкоўнай і народнай культуры, дзяліцца сваімі ўражаннямі ад наведвання вёскі Стойлы і асабістай сустрэчы з Міколам Тарасюком.

Удзельнікаў чакае культурная праграма і пачастункі.

 

Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія/Pravminsk.by