14 І 17 жніўня па Мінску пройдзе экскурсія «Мінск навамучанікаў»

12 августа 2017

top.jpgАповед пра 25 асоб, нараджэнне, вучоба, служэнне ці смерць якіх навечна звязаны з Мінскам. Яны б маглі ўвайсці ў гісторыю горада і Беларусі, як удзельнік першага выпуска юрфака БДУ; ці як заснавальнік руху цвярозасці; як бацька знакамітай балерыны, дзякуючы якой наш Тэатр оперы і балета мае тытул «Вялікі» і інш. А іх імёны сышлі ў нябыт і доўгі час былі забароненыя для вымаўлення ўслых, пакуль у 1999 годзе не былі ўшанаваны як імёны праваслаўных святых новага часу...

Экскурсія «Мінск навамучанікаў» пройдзе 14 і 17 жніўня. 14 жніўня экскурсія будзе па-беларуску i пачнецца у 18.30, а 17 жніўня - па-руску, пачатак у 18.30 ад помніка Максіму Багдановічу (ля Тэатра оперы і балета).

Суполка vk / Sobor.byPravminsk.by